be
Слуцкае народнае змаганне

Слуцкае народнае змаганне

Езавітаў Кастусь

Паэт, публіцыст, гісторык, дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Кастусь Езавітаў нарадзіўся ў 1893 годзе ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). Быў дэлегатам Першага Усебеларускага кангрэса. За ўдзел у яго рабоце і за стварэнне беларускага войска быў у студзені 1918 года арыштаваны ВЧК. Але ў лютым яму ўдалося ўцячы ад чэкістаў. У сакавіку 1918 года ўвайшоў у Раду БНР, удзельнічаў у абвяшчэнні дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. У першым урадзе БНР быў народным сакратаром унутраных спраў, а потым — сакратаром асветы. Пры наступленні савецкіх войскаў 26 красавіка 1945 года К. Езавітаў быў арыштаваны контрразведкай «Смерш» 1-га Украінскага фронту, перавезены ў Маскву на Лубянку, а ў кастрычніку 1945 года па патрабаванні Цанавы — у Мінск, дзе і быў загублены ў 1946 годзе ў турме МУС БССР ва ўзросце 53 гадоў. Паводле афіцыйнай версіі, памёр у турэмнай бальніцы «ад сухотаў пры дыстрафіі 3-й ступені».


        Увесь твор у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка
  • Copyright: © 2019 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Упершыню — час. «Беларуская школа», 1933, № 3 (20) пад загалоўкам «15-я ўгодкі абвешчання Беларускае Народнае Рэспублікі», пад псеўданімам Кангрэсавец. Друкуецца паводле газ. «Наша слова», 19 сакавіка 2008 г., № 12.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org