- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гумарэскі і вясёлыя сітуацыі, падгледжаныя у рэальным жыцці, пачутыя ў тым месцы, дзе ўсе гэтыя гісторыі агучваюцца, перарасказваюцца па шмат разоў, прыўкраш-ваюцца і распаўсюджваюцца. Прызба – цяпер забытае паняцце і асірацелае месца традыцыйнай беларускай вёскі і вясковай хаты. На прызбе збіралася «старасць», дзядулі, якія пакрэкваючы, успаміналі былое, распавядалі ахвотным слухаць гісторыі жыцця і з жыцця. Неад'емны гумар гэтых апавяданняў, смешныя сітуацыі, жартаўлівыя каментары – усё гэта знойдзеце ў зборніку «Смех на прызбе». Тут і гарадское жыццё, і чыноўнічы бюракратызм, і камізм новых гарадскіх, якія з вёскі выехаўшы сябе «гарадскімі» ўявілі, ды да каранёў прызнацца саромеюцца. Кожная з гумарэсак – кавалачак рэальнага жыцця, не выдуманага, а убачанага ў штодзённасці.