- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Толік адштурхнуўся плячыма ад сцяны, асцярожна, каб не трапіць у паласу святла, падаўся тратуарам у накірунку аўтобуснай станцыі. Чалавек у плашчы таксама прыбавіў хады, ягоныя крокі гулка аддаваліся ў вузкім, сціснутым з абодвух бакоў пяціпавярхоўкамі завулку. Толік спыніўся. — Хто вы такі? — крыкнуў у цемру. — Што вам патрэбна? Чалавек не адазваўся. Тым часам пайшоў дождж. Спачатку дробны i няўпэўнены, ён з кожнаю хвілінай няўмольна спарнеў i нарэшце абрынуўся на горад сапраўдным ліўнем. (фрагмент)