be
pdf

СМІ ў Беларусі 1 (60) 2019

Электронны бюлетэнь

Становішча ў галіне СМІ ў 2019 годзе было неадназначнае. З аднаго боку, на яго ўплывала агульная тэндэнцыя ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над медыяпрасторай, з іншага – правядзенне ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў падштурхоўвала ўлады да большай адкрытасці краіны. Таксама нельга не браць да ўвагі складаную знешнепалітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі (перамоўны працэс з Еўрасаюзам і ЗША, узрастанне памеру знешняга доўгу і ціск з боку Расійскай Федэрацыі), а таксама выбары ў беларускі парламент (адбыліся 17 лістапада 2019 года). II Еўрапейскія гульні прайшлі ў сталіцы Беларусі з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Незадоўга да іх правядзення праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала алімпійскіх чыноўнікаў забяспечыць гарантыі недатыкальнасці журналістаў у Мінску: «На працягу апошніх двух год улады Беларусі прадпрымаюць паслядоўныя крокі па ўціску свабоды СМІ, якія наўпрост уплываюць на абстаноўку, у якой журналісты Dzyanis Kurhan, wikipedia.org будуць асвятляць падзеі ў краіне напярэдадні, падчас і пасля Еўрапейскіх гульняў... Еўрапейскія алімпійскія камітэты (ЕАК) павінны забяспечыць магчымасць свабодна працаваць усім замежным і беларускім карэспандэнтам, якія асвятляюць ІІ Еўрапейскія гульні».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: СМІ ў Беларусі
Выдаўцы і выдавецтвы: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020
  • Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Copyright © 2020 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org