- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў прэміі ФПБ 2011 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці з наданнем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома і грашовай узнагароды. За творы прозы, паэзіі і драматургіі прысуджана адна прэмія – слыннаму пісьменніку і драматургу Васілю Юр’евічу Ткачову – за кнігу “Снукер”, якая выйшла ў свет у 2009 годзе. Кнігу "Снукер" склалі творы, у якіх Васіль Юр`евіч Ткачоў застаецца верны сваім галоўным прынцыпам - любові да малой Радзімы, да землякоў, якія нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, роднай беларускай зямлі. Раман “Дом коммуны”, які таксама ўвайшоў у кнігу, пра блізкае ўчора і сённяшні дзень горада, дзе жыве пісьменнік. Дом камуны – звычайны дом, дзе жывуць самыя розныя людзі, са сваімі клопатамі, часта са сваімі невырашальнымі праблемамі. Васіль Ткачоў пільна ўглядаецца ў жыццё, спрабуе выбудаваць залежнасць тых ці іншых фактараў і лёсаў.