- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Сон між пачвар» - зборнік апавяданняў Барыса Пятровіча (Сачанкі), чытаючы якія часам задумоўваешся, ці такое магло здарыцца насамрэч, ці гэта толькі фантазія аўтара. Героі апавяданняў – людзі, паводзіны якіх вельмі неардынарныя, часам проста нерацыянальныя, або нават абсурдныя. Многія апавяданні патрабуць неаднаразовага прачытання. Аўтар вельмі старанна аналізуе і паводзіны сваіх герояў, але перадусім стараецца зразумець іх філасофію, знайсці тлумачэнне іх захаванням. Апавяданні, якія увашлі ў зборнік, сабраны ў некалькі «нізак»: «Так не бывае», «Настроі», «Згадкі» і «Шызы». Апошні твор, які увайшоў у нізку «Шызы», - Мроі, складаецца з версіяў, якіх ёсць столькі, колькі літар у алфавіце, а тым, якім літар не хапіла, пазначаны лічбамі. Кожная «Версія» - плён пільнага назірання за людзьмі, за іх захаваннем, за жыццём. (Н.Г.)