Сотні сваякоў затрыманых сабраліся пад турмой на Акрэсьціна
2020-08-12 11:45
Каля турмы на Акрэсьціна ў Менску днём 12 жніўня ўтварыліся
вялікія чэргі сваякоў затрыманых падчас пратэстаў пасьля выбараў 9
жніўня. Людзі ня ведаюць, дзе іх затрыманыя блізкія, сьпісаў няма.
Перад будынкам стаіць каля 10 аўтазакаў. Па словах людзей, яшчэ 7
аўтазакаў за брамай турмы. На даху турмы сядзяць людзі ў чорным. Людзі
мяркуюць, што гэта снайпэры.
Пад’езды да турмы перакрытыя, не пускаюць прыватных аўтамабіляў і таксі.