- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень 25 Сакавіка ёсьць нашым найбольшым сьвятам, сьвятам нашае нацыянальнае і людзкое годнасьці. 25 сакавіка 1918 году Беларускі Народ заявіў сьвету, што Ён, а ніхто іншы, ёсьць гаспадаром у сваёй хаце і што Ён, як і іншыя народы цывілізаванага сьвету, уважае волю і нацыянальную незалежнасьць найболынымі людзкімі каштоўнасьцямі. Дзеля 25 Сакавіка я ніколі ня страціла веры ў наш народ. Нягледзячы на намаганьні цяперашніх уладаў яго падмануць ды зноў аддаць у няволю, верую, што ён знойдзе адвагу і мужнасьць, каб абараніць незалежнасьць свае дзяржавы. Верую, што Беларусь адродзіцца і зноў зойме пачэснае месца між іншымі незалежнымі дзяржавамі сьвету. (Івонка Сурвіла, Прэзыдэнт Рады Беларускае Народнае Рэспублікі)