be
pdf

Спадчына 4/2002

100 гадоў таму, амаль адначасова і нібыта без аніякай вонкавай сувязі паміж сабой, адбыліся дзве падзеі. У лютым 1902 г. (паводле іншых звестак, 1903 г.) памёр Міхал Міцкевіч, бацька Якуба Коласа і прататып Міхала з “Новай Зямлі”. Узімку 1902–1903 гг. з некалькіх студэнцкіх гурткоў Вільні, Менска і Пецярбурга ўтварылася арганізацыя, якая паспрабавала канкрэтна аформіць малаакрэсленую дагэтуль беларускую нацыянальную ідэю. Першая беларуская палітычная партыя, паводле ўласнага вызначэння, партыя “беларускага працавітага народа” мела сваёй канчатковай мэтай знішчэнне капіталістычнага ладу і пераход ў грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытворчасці і камунікацыяў. Ці можна сказаць, што ўтварэнне Беларускай Рэвалюцыйнай (пазней паслядоўна Сацыялістычнай, Народнай, Сялянска-Рабочай, Сацыял-Дэмакратычнай 5 розных гатункаў) Грамады ў 1902 невыпадкова супадае па часе са смерцю Міхала Міцкевіча і зруйнаваннем ягонае мары дамагчыся для сябе прыватнаўладальніцкага дробнабуржуазнага шчасця ? Што гэтая акцыя, па сутнасці, была менавіта адказам на смерць Міхала: “Мы пойдзем іншым шляхам !” Здаецца, мы дагэтуль крочым шляхам, абраным 100 гадоў таму. Таму ў гэтым нумары падзеям 100-гадовай даўніны нададзеная найбольшая ўвага. Магчыма, 1902 год, бедны на яскравыя падзеі – адзін з ключавых у гісторыі Беларусі ?(Прыватная ўласнасць, фрагмэнт)

Пэрыёдыка: Спадчына
Выдаўцы і выдавецтвы: Цэнтар Супольнасьць
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-07
  • Рэдактар: Хадыка Аляксей
  • Выдавец: Цэнтар Супольнасьць
  • Памеры: 96с., 24 см
  • Copyright: © 1990-2008 by Спадчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 245., 847., EEDC — 3626
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org