- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад часу рэвалюцыі 1917 г. жыцьцё і здарэньня разьвярнуліся так шырока, што нават галаўнейшых частак іх ня магчыма абхапіць. Рашучы ўдар рэвалюцыі зразу разбурыў турму прыгнечаных народаў і адчыніў шырокі шлях да нацыанальнага вызваленьня. На гэты шлях накіраваліся і беларускія масы. Кіраўніцтва рухам узяла на сябе Беларуская Сацыалістычная Грамада. На працягу ня больш месяцу вырасьлі буйныя арганізацыі яе ў Пецярбурзе, Маскве, Менску, Саратаве, Віцебску, Бабруйску і розных гарадох Сыбіры і Ўкраіны. Наплыў людзей у арганізацыі быў вельмі вялікі. На першых беларускіх мітынгах у сакавіку месяцы 1917 г. прыймаў удзел тысячны лік народу, што сьведчыла аб вялікай нацыанальнай сьвядомасьці беларускага народу. Адным словам, відавочна нараджалася і будавапася новая беларуская нацыя. (В. Захарка, Галоўныя момэнты беларускага руху, фрагмэнт)