- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноўнай місіяй ЮНЕСКА з’яўляецца наладжванне дыялога і ўзаемаразумення паміж культурамі і цывілізацыямі. Арганізацыя з моманту свайго стварэння дапамагае краінам свету пазітыўна ацэньваць сваё гістарычнае мінулае, адкрываць спадчыну, агульную для ўсяго чалавецтва. Культурная разнастайнасць у кантэксце беларускай гісторыі знайшла яскравае ўвасабленне ў Мірскім замку — шэдэўры цэнтральна-еўрапейскай архітэктуры. У ім адлюстраваны ўплыў готыкі, рэнесанса, барока, што дазволіла ўключыць замак у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА нараўне з Вялікай Кітайскай сцяной і пірамідамі ў Егіпце. Здаўна Беларусь знаходзіцца на перакрыжаванні цывілізацый, культур і рэлігій, што дакладна адлюстравана ў тапаніміцы краіны, яе мове, веравызнанні і асабліва ў мастацтве. Шматлікія этнічныя групы, што насяляюць Беларусь, захоўваюць свае культурныя традыцыі, перанесеныя з розных еўрапейскіх краін. Згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на яе тэрыторыі ахоўваюцца ўсе гістарычныя помнікі ўсіх культур як частка нацыянальнай спадчыны. Я ўпэўнены, што фотапраект “Спадчына Беларусі” будзе спрыяць новаму культурнаму дыялогу і адкрые старонкі беларускай спадчыны для сусветнага грамадства.