Спектакль паводле п’есы Ганны Комар пакажуць на фестывалі ў Лондане
2024-09-03 21:37
У лістападзе падчас маштабнага тэатральнага фестывалю Voila!’2024 адбудуцца паказы спектаклю паводле п’есы Ганны Комар. Пастаноўка пройдзе на беларускай і англійскай мовах з удзелам аўтаркі ў якасці акторкі.
«Body in progress» — аўтаэтнаграфічная п’еса
Ганны Комар. У ім распавядаецца пра маладую беларуску, якая прыязджае ў Лондан і сутыкаецца са складаным посттраўматычным стрэсавым расстройствам, выкліканым паліцэйскім гвалтам, які яна перажыла падчас паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
У выніку траўмы яе псіхіка аддзялілася ад цела, і яна спрабуе аднавіць іх сувязь, гуляючы па Лондане і звяртаючы ўвагу на дэталі навакольнага свету. Вопыт ускладняецца магчымай немагчымасцю вярнуцца дадому і неабходнасцю пасябраваць з Лонданам, бо ён можа стаць яе домам у агляднай будучыні.
Квіткі на спектакль ужо можна набыць. Цана звычайнага квітка — 15 фунтаў.