- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь мае нацыянальную Чырвоную кнігу. У яе першае выданне (1979 г.) былі ўключаны 80 відаў жывёл і 85 відаў раслін. У 1993 годзе было завершана складанне яе другога выдання, і зараз на нацыянальным узроўні ахоўваюцца 214 відаў раслін, сярод якіх вышэйшых — 171, ніжэйшых — 43. У Чырвоную кнігу Беларусі занесена 97 відаў пазванковых і 85 відаў беспазванковых жывёл, якія знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі ў небяспечным стане. За дзесяць гадоў, пасля першага выдання Чырвонай кнігі ў Беларусі, выяўлена і перадацзена пад ахову 1046 месцаў пражывання 47 відаў рэдкіх жывёл і 230 месцаў рос-ту 65 відаў раслін. Для іх аховы створана 88 заказнікаў мясцовага значэння.