Спеўны фестываль у Рыбалах: «Малітва» Акуджавы і музей «Бацькаўшчына» ў падтрымку беларушчыны
2022-09-03 21:09
Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-Гданьскай епархіі правяло ў Рыбалах Фестываль рэлігійных і народных спеваў.
Пра значэнне і дэталі фестывалю распавяла арганізатарка, прадстаўніца брацтва Аляксандра Ярэцкая:
– Мы, праваслаўная моладзь Беластоцка-Гданьскай епархіі, стараемся падтрымліваць беларускую мову, таму што яе найбольш на Падляшшы. Мы хацелі, каб выступалі на гэтым фестывалі перадусім моладзь і дзеці. Але ў Рыбалах цяжка знайсці такую моладзь.
Сярод твораў канцэрта антываенным настроем выдзелілася песня «Малітва» Булата Акуджавы. Акрамя музычнай часткі госці фестывалю наведалі Музей матарыяльнай культуры «Бацькаўшчына», дзе прадстаўлены матэрыяльныя здыбыткі культуры Рыбалаў, пачынаючы з 19 стагоддзя.
Беларускае Радыё Рацыя