Спісы намінантаў на галоўную паэтычную прэмію за 2022 і 2023 гады
2024-08-16 21:44
Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруецца найлепшая паэтычная кніга, разгледзела заяўкі за 2022 і 2023 гады і зацвердзіла поўныя спісы намінантаў.
Такім чынам, за званне найлепшай паэтычнай кнігі 2022 году, пазмагаецца шэсць выданняў:
Альгерд Бахарэвіч, «Вершы», (выдавецтва «Viasna»)
Ганна Комар, «Мы вернемся» (выдавецтва «Skaryna Press»)
Наста Кудасава, «Побач» (выдавецкая ініцыятыва «Skarynyčy»)
Марыя Мартысевіч, «Водападзел» (выдавецтва «Полацкія лабірынты»)
Вальжына Морт, «Песні мёртвых і ўваскрэслых» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
Ганна Янкута, «Канстытуцыя» (фонд «Kamunikat.org»)
У сваю чаргу поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай за 2023 год складаецца з 17 кніг. Частка імёнаў аўтараў і назваў публічна не агучваецца і прадстаўленая ў зашыфраваным выглядзе.
Валянціна Аксак, «Уцёкі з Палесся» (фонд «Kamunikat.org»)
Марыя Бадзей, «Мёд і дым» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
Вера Бейка, «Спевы на золку» (выдавецтва «Паэзія»)
Марыя Ізмер, «Сон зямлі» (выдавецтва «Літаратура»)
Артур Камароўскі, «Я і ёсць забаронены сцяг» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
Артур Камароўскі, «Corpus Vile» (выдавецтва «Skaryna Press»)
Майстар гульні, «Кніга» (выдавецтва «Літаратура»)
Ганна Комар, «Вызвалі або бяжы» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
Ганна Комар, «Трыпутнік / Ribwort» (выдавецтва «3TimesRebel Press»)
Наста Кудасава, «Я працягваю» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
Алесь Плотка, «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine» (выдавецтва «Skaryna Press»)
Дзмітрый Рубін, «Выпадак» (выдавецтва «Skaryna Press»)
Андрэй Скурко, «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі» (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)
Ева Арлова, «Невядомы маршрут» (выдавецтва «Паэзія»)
Андрэй Сцепанюк, «Зямля над белай ракой» (праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2023)
Віктар Сямашка, «Аўтар мае рацыю заўжды» (выдавецтва «Agencja Wydawnicza Ekopress»)
Ганна Шакель, «Цела мігдалу» (выдавецкая ініцыятыва «Вільма»)
Згодна са статутам прэміі, намінанты і намінанткі маюць права дзеля бяспекі захаваць ананімнасць і абраць зашыфраваны ўдзел. У такім выпадку іх імёны схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюцца і назвы твораў. Прозвішчы будуць абвешчаныя толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў.
Паэтычная прэмія была заснаваная ў гонар Наталлі Арсенневай, знакавай беларускай паэткі, аўтаркі верша “Магутны Божа”, якая працягвала сваю дзейнасць у эміграцыі, робячы неацэнны ўнёсак у захаванне і развіццё беларускай культуры і літаратуры. Арганізацыяй прэміі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.