- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе Антона Бялевіча «Споведзь сэрца» не толькі званы Хатыні, але і магілы галосяць, расказваюць пра вялікую трагедыю спаленых фашыстамі вёсак, іх жыхароў, іх песень і светлай долі. З пякучым болем гавораць жывыя пра мёртвых, пра тое вогненнае пекла, у якім згарэлі нашы савецкія людзі, змагаючыся за сваю свабоду і шчасце. Галасы жывых людзей, пякучая споведзь іх сэрцаў данясуць, раскажуць новым пакаленням пра жахлівую трагедыю, пра мужную барацьбу нашага народа. Кніга адрасуецца масаваму чытачу.