- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Бяляцкі – беларус, якога не зламаў рэжым Лукашэнкі. Сведка і актыўны ўдзельнік самых важных падзеяў сучаснае беларускае гісторыі – антысавецкага руху ды аднаўлення незалежнасці, лідар праваабарончага руху Беларусі, палітычны зняволены. У размове з Паўлам Мажэйкам Алесь Бяляцкі разважае над настроямі беларускага грамадства, рэальным станам інтэлектуальных і палітычных элітаў. Беларусь часоў Лукашэнкі: як сталася магчымым усталяванне ў цэнтры Еўропы на доўгія гады аўтарытарнае ўлады? Чаму беларускі народ гэтак лёгка здаў ідэалы незалежнасці, дэмакратыі і свабоды дзеля вяртання ў «савецкае мінулае»? Як узгадвае Алесь Бяляцкі тыя часы, якія робіць высновы? Гэта таксама час масавых пратэстаў у Беларусі, узнікненне праваабарончага руху, утварэнне праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку – «Вясны».