Сьпявачка Земфіра выпусьціла кліп «Не страляйце» з кадрамі вайны ва Ўкраіне
2022-03-20 22:20
Расейская сьпявачка Земфіра выпусьціла кліп з кадрамі вайны ва Ўкраіне і затрыманьняў антываенных дэманстрантаў у Расеі. У песьні ёсьць словы «не страляйце» і «не маўчыце».
Паведамляецца, што сьпявачка пасьля пачатку вайны пакінула Расею.
З афіцыйнага Youtube-каналу Земфіры выдаленыя ўсе кліпы і іншыя відэа, акрамя двух — «Не страляйце» і запісанай у 2008 годзе кавэр-вэрсіі песьні «Вiдпусти» ўкраінскага рок-гурту «Акіян Эльзы».