- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга стала плёнам супрацоўніцтва беларускіх і эўрапейскіх дасьледчыкаў супольнасьцяў. Эўрапейцы, якія прапануюць беларусам сваё бачаньне працы па фармаваньні супольнасьцяў і працы зь імі ў “краінах пераходу” не заўсёды разумеюць чаму іх прапановы не рэалізуюцца ў Беларусі, а той як беларусы тлумачаць функцыянаваньне прапанаваных мэтадаў і тэхналёгіяў, што накладаюцца на спэцыфіку беларускага грамадзтва не заўсёды разумеецца. У вініку ўкладальнікі гэтай кніжачкі мэтай ставяць мэтай пераадоленьне непаразуменьня, яны прадстаўляюць сваё бачаньне дзейнасьці па працы з супольнасьцям, а таксама магчымасьці і шляхі разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў у сучаснай Беларусі. Выданьне ўтрымлівае таксама кароткі аналіз тых чыньнікаў, якія замінаюць стварэньню і разьвіцьцю супольнасьцяў у Беларусі. Акрамя тэарэтычных прапановаў, аўтары прапануюць таксама і сваё бачаньне заснаванае на практычных навыках існаваньня ў супольнасьці. (З.К.)