- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускае прыгожае пісьменства мае сваю адметную, насычаную культурна-эстэтычнымі з'явамі тысячагадовую гісторыю. Адзін з найскладаных, ці не важнейшых яе перыядаў - даўняя, старажытная літаратура і прадстаўлена у дадзенай хрэстаматыі разнастайнымі тэкстамі ХІ-ХУШ стст. Трэба падкрэсліць, што менавіта на гэтай працяглай часавай дыстанцыі, асабліва інтэнсіўна ў некаторыя яе перыяды, адбывалася фарміраванне архетыпу, вобліку, характару беларуса. Хіба дзякуючы найперш слаўнай мінуўшчыне пад бел-чырвона-белым штандарам і вершнікам-пераможцам увогуле ёсць Беларусь на сучаснай мапе свету... Есць насуперак неспрыяльным, часам нават трагічным варункам гістарычнага развіцця. Тое, што само існаванне Беларусі забяспечана папярэднімі эпохамі, наўпрост паказала ўжо XIX стагоддзе, калі ўслед за Адамам Міцкевічам1, і поруч з ім, цэлая кагорта падзвіжнікаўпачынальнікаў на беларускай ніве самааддана рупілася аб пераемнасці культурна-духоўных традыцый, абуджэнні гістарычнай памяці, фарміраванні нацыянальнай свядомасці. Гісторыя старажытнай беларускан літаратуры асабліва выразна сведчыць аб тым, што ў даўнія часы слова ў славянскім свеце найчасцей было і справаю, дзейсным удзельнікам жыцця, што, урэшце, актуальна і для пазнейшых эпох.