- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У выданьне “Старыя беларускія хронікі” зьмешчаныя п’есы аўтарства бацькі беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Ніхто іншы акрамя Уладзіміра Караткевіча не патрапіў у самыя цяжкія часы савецкага рэжыму зьвярнуцца да тэмаў беларускай гісторыі, тэмаў перамогаў і паразаў. Уладзімір Караткевіч кліча нас у падарожжа па беларускай мінуўшчыне, дзе жывы Кастусь Каліноўскі, дзе віцебляне ўздымаюцьпаўстаньне супраць рэлігійнага прымусу, і нават блізкая да нашых часоў п’еса “Млын на Сініх Вірах” набывае налёт вечнасьці і ўпісваецца ў агульнае бачаньне гераічнага лёсу Беларусі. Уладзімер Караткевіч таксама працягнуў і найлепшыя традыцыі беларускай гістарычнай драматургіі, тым самым перадвызначыў, зьяўленьне цэлай плеяды белдарускіх драматургаў, для якіх тэмы беларускай гісторыі былі блізкімі сэрцу. Драматургія Уладзіміра Караткевіча дапаўняе вобраз творцы, які з розныя спосабы спрабаваў абудзіць пачуцьцё нацыянальнага гонару за мінуўшчыну свайго народа. Да таго ж у п’есахможам адчуць і ўспрыманьне самім аўтарам герояў, мы можам пабачыць беларускую гісторыю вачыма Уладзімера Караткевіча. (З.К.)