- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
101-ы адрас. Увесну 2009-га мы сядзелі за круглым сталом у тэлестудыі Радыё Свабода ў Празе і абмяркоўвалі галоўныя тэмы тыдня, у ліку якіх быў ліст на блянку ЖРЭА з патрабаваньнем да арандатараў вызваліць памяшканьне на менскай вуліцы Варвашэні, 8, дзе пад бел-чырвона-белымі сьцягамі над уваходам месьцілася сядзіба БНФ, верагодна, самае свабоднае беларускае месца за ўвесь час існаваньня незалежнай Рэспублікі Беларусі, і я спытаўся ва ўдзельніка той перадачы Вячаслава Ракіцкага — ці павесяць там калі-небудзь мэмарыяльную шыльду і дзе яшчэ, з пункту гледжаньня сучаснай гісторыі, варта было б павесіць, — і вось праз два гады карпатлівых пошукаў, працяглых спрэчак і нечаканых удакладненьняў вы трымаеце ў руках ягоны адказ на гэтае пытаньне. Адказ поўны, але сьпіс не завершаны. Вы самі можаце яго працягнуць. І 101-ы адрас — гэта тое месца, дзе вы цяпер разгарнулі гэтую кнігу. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода)