Стральцоўскія чытанні – 2022. Збор заявак
2022-02-15 12:59
Беларускі Калегіюм адкрывае збор заявак на ўдзел у другіх Стральцоўскіх чытаннях, што пройдуць 3 сакавіка 2022 года.
Плануюцца панэлі:
Алесь Разанаў: герменэўтыкі сэнсу.
Беларуская літаратура эпохі посткамунізму: творы, тэндэнцыі, трэнды.
Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі літаратуры, філосафы, культуролагі, гісторыкі ідэі.
Тэксты дакладаў і дыскусіяў будуць друкавацца на сайце
abdziralovic.com.
Падзея будзе адбываецца ў Zoom
3 сакавіка з 14.00 да 19.00.
Рэгістрацыя для ўдзелу (для выступоўцаў і слухачоў):
https://forms.gle/4HkLsjAKA3TbyH7v8