- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новае бачаньне разьвіцця паасобных рэгіёнаў неабходнае ў наш час постіндустрыяльнага грамадзтва. Стратэгія разьвіцьця асобна ўзятага рэгіёну Беларусі, Горацкага раёну, гэта спроба комплекснага плянаваньня выгляду будучага, сучаснага і прывабнага рэгіёну. Стваральнікі стратэгіі не спыняюцца на паасобных сфэрах жыцьця раёну, але прапануць вырашэньне праблемаў у сукупнасьці. Праблемы, якія спрабуе вырашыць аўтар стратэгіі можна сустрэць у кожным куточку Беларусі. Гэта і праблема сельскагаспадарчай чпадчыны камунізму, і экнамічнага разьвіцьця прамысловасьці рэгіёну, сацыяльныя праблемы, праблемы грамадзкай і рэлігійнай актыўнасьці – усё гэта аўтар прапануе вырашаць пры дапамозе найлепшых прыкладаў сучаснасьці. Важным чыньнікам стратэгіі зьяўляецца тое, што яе стваральнік адмаўляецца ад камуністычнай канцэпцыі пабудовы новага пасьля зьнішчэньня старога. Менавіта на падставе таго падмурку, які існуе ў рэгіёне сёньня, аўтар прапануе без зьнішчэньня будаваць і разьвіваць рэгіён.(Н.Г.)