be

Строй = Strój

Ваданосава Кацярына = Vadanosava Kaciaryna
выстаўка гістарычных i традыцыйных беларускіх строяў = wystawa historycznych i tradycyjnych strojów białoruskich

Як выглядала полацкая княгіня XI стагоддзя? Што магла насіць юная каралева Бона? А шляхцянка часоў Паўстання з гадоў 1863-1864? Колькі мільёнаў крыжыкаў трэба вышыць, каб рэканструяваць традыцыйную беларускую кашулю з мястэчка Калінкавічы? Залататканыя шаўковыя стужкі, гарсэты і крыналіны, неверагодна выкшталцоныя прадметы гардэроба беларускіх сялянак, на стварэнне якіх сыходзяць месяцы, і нават гады працы - усё гэта вы зможаце пабачыць у межах выстаўкі. Кожны строй - гэта не толькі мастацкі твор, але і вынік навуковага даследавання. Яны выкананыя з выкарыстаннем аўтэнтычных тэхнік працы з тэкстылем, такіх, як вышыўка, ткацтва, шытво, крой, вязанне і пляценне. Кожны элемент адзення і аксесуар мае адпаведнік у гістарычных крыніцах. Натхніцеся талентам і густам нашых продкаў!

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2025
  • Выдавец: Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
  • Памеры: 64 с.
  • ISBN: 978-83-972232-0-2
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Культура
  • Copyright: © 2025 by Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org