- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Сусед па лесвічнай пляцоўцы Віктар Х. аніяк не хацеў адпускаць, нават калі правёў іншых гасцей, са свайго дня нараджэння. – Пасядзі яшчэ – куды табе спяшаць? Два крокі – і ты дома! – Ну, тады налівай “расхадуху”! – Будзе табе яшчэ і “расхадуха”, і “аглаблёвая”, і нават “забугорная”, – гаспадар на хвіліну знік у нетрах суседняга пакоя і вынес дзве чаркі, налітыя з каптуром. – Адгадай лепей, што гэта. Я хоць і Вадалей паводле гараскопа, але ж наліваю зусім не ваду. (фрагмент)