- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Студэнцкая думка» - беларускамоўны часопіс, першы нумар якога выдадзены ў Мінску ў лістападзе 1988 года студэнцкім патрыятычным згуртаваннем «Світанак». Першапачаткова выдаваўся на 8 старонках фармату А5. Першым рэдактарам часопіса быў 5-курснік Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігар Міхно. У 1990 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў пераняло выданне часопіса, рэдактарам якога стаў Зміцер Вайцяховіч. У выніку наклад часопіса да канца года вырас з 1000 да 5000 асобнікаў, выраб якіх ажыццяўляўся на ротапрынтах[ у навукова-даследчых інстытутах паводле прыватных вусных дамоваў. 13 красавіка 1999 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь афіцыйна зарэгістравала часопіс..