- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Студэнты і выкладчыкі Латвійскага ўніверсітэту салідарызуюцца са студэнтамі і выкладчыкамі беларускіх вну. У відэа яны падкрэсліваюць унёсак беларусаў у гісторыю Латвіі.
«Кастусь Езавітаў, Сяргей Сахараў — гэта толькі некаторыя беларусы, якія прасоўвалі грамадскую ідэю ў Латвіі. У 1986 годзе беларускія грамадскія і культурныя дзеячы падтрымлівалі латвійскую грамадскасць пры стварэнні кампаніі за абарону Даўгавы. Васіль Быкаў, Уладзімір Арлоў, Станіслаў Шушкевіч — БНФ быў заснаваны ў Вільні амаль адначасова з Латвійскім народным фронтам», — адзначаюць латвійскія студэнты і выкладчыкі.
Яны нагадваюць, што ўніверсітэт — аўтаномная вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова з правам самакіравання. Гэта значыць, што студэнты маюць права свабодна і незалежна выказваць сваё меркаванне ў будынку ўніверсітэта.
«Мы падтрымліваем студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ Беларусі, верым, што ў вас атрымаецца аказаць супраціўленне жорсткай уладзе», — адзначаюць яны.