Стваральнік «Голасу» Павал Лібер — пра ўзлом плятформы, ІТ-шнікаў ГУБАЗіКа і лічбавую новую Беларусь
2022-08-27 22:56
Як і на каго будзе працаваць плятформа «Лічбавая Беларусь»? Ці можна стварыць «Вяйшнорыю» пры дапамозе ІТ-тэхналёгій? Ці знойдзецца месца беларускай мове ў «Лічбавай Беларусі»? Ці праўда, што ІТ-шнікі ГУБАЗіКа бачаць усё?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае ІТ-адмысловец, стваральнік плятформы «Голас» Павал Лібер.
Сьцісла
Мэта «Лічбавай Беларусі» — злучыць, аб’яднаць беларускае грамадзтва.
Галоўная аўдыторыя нашай плятформы — у Беларусі.
У пэрспэктыве мы хочам прыйсьці да віртуальнай дзяржавы зь віртуальным пашпартам.
Беларуская мова будзе ў «Лічбавай Беларусі» першай мовай па змаўчаньні.
Калі абвясьціць новыя выбары Каардынацыйнай Рады, у галасаваньні возьме ўдзел наўрад ці нават 100 тысяч чалавек.
Бессэнсоўна галасаваць за нейкіх людзей у нейкія рады, трэба галасаваць за нейкія дзеяньні.
Пра зьліў ці ўзлом базы дадзеных «Голасу» паведамлялі ўжо разоў дзевяць ці дзесяць, і гэта ніколі не было праўдай.
За 2 гады ня быў тэхнічна ўзламаны ніводзін прадукт у Беларусі.
Усе «ўзломы» адбываюцца насамрэч праз уплішчваньне агентуры ў розныя супольнасьці.