- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва, хвілінай, якую схопліваецца ў некалькіх словах,хвілінай, якая затрымліваецца ў вершы. Паэзія ёсць душэўнай тэрапіяй. Сам паэт павінен быць свабодны ў сваёй дзейнасці, як салавей на волі – свабодным думкамі, незалежным у творчасці, блізкім ідэі пераказвання сваіх думак. Чужая ідэалогія ды кіраванне пачуццямі робіць творцу інертным.