- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пачатку 1920-х гадоў Галубок разам са сваёй трупай працаваў у Беларускім рабочым клубе. Тут упершыню была пастаўлена яго аднаактовая камедыя «Суд». У гэтай п’есе на аснове традыцыйнага сюжэта выкрываўся бюракратызм судзейскіх чыноўнікаў. На прэм’ерным спектаклі па п’есе «Суд» сам Галубок таленавіта выканаў ролю Авечкі. У ролі Гарбузіхі ўдала дэбютавала жонка драматурга Ядвіга Аляксандраўна.