Суддзя Шабуня прысудзіла паэту Дзмітрыю Строцаву 13 дзён арышту
2020-10-22 20:34
Суддзя Вікторыя Шабуня, вядомая з 2012 года палітычна матываванымі рашэннямі, пакарала Дзмітрыя Строцава 13-цю суткамі арышту.
Паэт знік 21 кастрычніка каля 11-й гадзіны раніцы. Да вечара блізкія не ведалі, дзе ён знаходзіцца. Пасля сям’я знайшла яго ў спісах затрыманых на Акрэсціна.
Напачатку верасня Дзмітрый Строцаў быў госцем "Творчай кухні" на Еўрарадыё. Мы размаўлялі з ім пра тое, як паэту захаваць голас сярод усёй той несправядлівасці, якая адбываецца навокал.