en

Суднік Станіслаў

Суднік Станіслаў

Суднік Станіслаў Вацлававіч (21.09.1954, в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), ваенны інжынер, падпалкоўнік, паэт, культуролаг, журналіст. Скончыў Вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча войск супрацьпаветранай абароны (СПА) краіны (1977) і Цвярскую камандную акадэмію імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава (1992). Служыў у зенітна-ракетных дывізіёнах на Урале (1997 – 1993), на палігоне СПА ў Казахстане (1983 – 1993). Прымаў удзел у больш за 300 баявых пускаў ракет. Узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі” (за першыя 100 пускаў) і ордэнам “За службу Радзіме”. Узначаліў Беларускі нацыянальны рух у Прыазёрску (1998). Пераведзены ў Беларусь, камандаваў зенітна-ракетным дывізіёнам у Мастах і Росі (1992). Зволены ў запас у 1994 г. З 1994 г. у г. Ліда. Старшыня Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання (ГА) Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Францыска Скарыны. Сябра сойму ГА БНФ “Адраджэнне” і партыі БНФ. Рэдактар газеты ТБМ “Наша слова”. Рэдактар часопіса “Лідскі летапісец”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001. Сябар беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў: “Кароткі расійска-беларускі вайсковы слоўнік”; “Расійска-беларускі вайсковы слоўнік” на 8000 слоў (сумесна з С.Чыславым); “Шыхтавы статут Беларускага войска”; кнігі вершаў “Пагоня за мову”, “Мой Грунвальд”. Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Браніслава Тарашкевіча “За абарону роднай мовы” і адпаведным дыпломам (25.03.2002). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

Суднік Станіслаў :: Publications

pdf

Пілігрымка да дому

Сказ
Суднік Станіслаў

Вершаваны аповед. створаны на падставе легендаў вёскі Сейлавічы Нясвіжскага раёна. Менскай вобласці і вусных ўспамінаў жыхароў Сейлавіч Яна Некраша, Казіміра Некраша, Гелены Кувалдзінай, Ганны Суднік, Юзафа Кірашова, Юрыя Савіцкага. Гэліы аповед пісаўся з пачуццём глыбокай падзякі да ксендза Юзафа, пробашча...… More

pdf

Літва

Гістарычныя паэмы, балады, пераклады
Суднік Станіслаў

Кніга ўключае паэмы і балады “ліцвінскай” тэматыкі, напісаныя аўтарам у розныя гады, а таксама пераклады Яна Чачота, Міхаіла Лермантава, Антонія Гарэцкага, Юліюша Славацкага, Камілы Эміліі Макрэцкай на тую ж тэму. У якасці ілюстрацый узяты сярэднявечная гравюра і малюнкі ЯнаМатэйкі....… More

pdf

Стэнаграфія

Навучальны дапаможнік
Суднік Станіслаў

Першы ў гісторыі навучальны дапаможнік па стэнаграфіі на беларуск ай мове. У кнізе прэзентуецца беларуск ая сістэма стэнаграфіі, распрацаваная аўтарам на аснове сістэмы Сакалова, якая ляжыць у аснове многіх славянскіх сістэмаў. У дапаможніку ўлічаны досведы трохгадовага выкладання аўтарам беларускай...… More

pdf

Лідскія скрыжалі


Суднік Станіслаў

У кнізе паэта і краязнаўца Станіслава Судніка сабраныя вершаваныя эцюды на тэмы лідскай гісторыі, напісаныя ім за апошнія 10 гадоў для часопіса "Лідскі летапісец". Біблейскія скрыжалі - гэта каменныя табліцы, на якіх запісаны дзесяць запаведзяў, што Бог прадыктаваў Майсею. У пераносным сэнс е скрыжалі...… More

pdf epub

Мой Грунвальд


Суднік Станіслаў

Кніга "Мой Грунвальд" пісалася доўга. У яе ўвайшлі вершы розных гадоў, але ў асноўным гэта вершы Казахстанскага перыяду і вершы апошняга часу. Пад кожным вершам стаіць дата напісання. Гэта зроблена не для нейкай важкасці ці яшчэ чаго. Вершы пісаліся ў эпоху рэзкіх пераменаў у грамадстве. Разам мянялася...… More

pdf

Расейска-беларускі вайсковы слоўнік


Суднік Станіслаў, Чыслаў Сяргей

Утрымоўвае 8000 словаў і словазлучэнняў сучаснай вайсковай і побытавай лексікі. Прызначаны для вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, памежных і ўнутраных войскаў. выкладчыкаў і навучэнцаў вайсковых і цывільных навучальных установаў, а таксама для настаўнікаў фізкультуры і данаборнай падрыхтоўкі...… More

Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік


Суднік Станіслаў

Слоўнік змяшчае больш 1000 тэрмінаў па асноўных галінах вайсковай снравы. У дадатку пададзеныя практычна ўсе ўжывальныя шыхтовыя і пазашыхтовыя вайсковыя каманды. Слоўнік прызначаецца вайскоўцам Узброеных Сіл, навучэнцам і выкладчыкам вайсковай справы ў навучальных установах Рэспублікі Беларусь....… More

pdf

Ад лідскіх муроў 7

Літаратурна-мастацкі зборнік

У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў, крытыкаў, даследчыкаў літаратуры, кампазітараў за 2010-2011 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны....… More

Сцежкамі Мастоўшчыны 2 / 2007

Гісторыка-краязнаўчы часопіс

Краязнаўцамі Мастоўшчыны была зроблена спроба па ініцыятыве Язэпа Палубяткі падоўжыць традыцыі “Праменьчыка”. У лістападзе 2006 г. пабачыў сьвет, на вялікі жаль, адзіны нумар гісторыка-краязнаўчага часопіса “Сцежкамі Мастоўшчыны”. Зварот да чытачоў у часопісе быў многаабяцальным. Але…, ідзе 2008 г....… More

Роднае слова 11(95)1995

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Песні Сержука Сокалава-Воюша * Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Гадавіна, угодкі, юбілей * Баршчэўскі Лявон, Літаратура Сярэднявечча: Агульнакультурныя, філасофскія і сацыяльныя ўмовы развіцця * Богуш Сяргей, 3 этымалогіі прозвішчаў * Века Алесь, «На Беларусі Бог жыве...»: Біблейскія...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org