- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усе рванулі ў дэпутаты. 5 сакавіка афіцыйна пачалася кампанія. На працягу месяца (да 3 красавіка) будзе ісьці вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты. Паводле папярэдніх прагнозаў, на кожны дэпутацкі мандат будзе прэтэндаваць ня менш як 30 кандыдатаў - так лічыць у прыватнасьці, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляскандр Абрамовіч. Асабліва жорсткая канкурэнцыя будзе ў Менску, дзе ў некаторых акругах колькасьць кандыдатаў можа перасягнуць лічбу 50.