- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Замяталін вярнуўся. Наступным будзе Данілаў? Вяртаньне адстаўнога палкоўніка Замяталіна ў Дом ураду можна лічыць самай важнай навінаю мінулага тыдня. Практычна для ўсіх назіральнікаў было поўнай нечаканасьцю, што былы прэс-сакратар Кебіча прыйшоўся да двара Лукашэнку і быў прызначаны шэфам управы грамадзка-палітычнай інфармацыі ў прэзыдэнцкай адміністрацыі. Прыкладна месяц таму ў рэдакцыю СВАБОДЫ паступіла інфармацыя, што кандыдатура Замяталіна разглядаецца на гэтую пасаду.