- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жанчына, якой баіцца прэзыдэнт. Многіх зьдзіўляе, што "Народная газета" працягвае выходзіць. Людзі пытаюцца: няўжо журналісты ў знак пратэсту ня могуць учыніць страйк? Напэўна ж, могуць, але, відаць, ня хочуць. У свой час Іосіф Сярэдзіч блаславіў двух сваіх найбліжэйшых паплечнікаў, якім рэжым запрапанаваў заняць кіраўнічыя крэслы ў рэдакцыі "Советской Белорысии", адкуль амаль у наручніках улады вывелі галоўнага рэдактара. Цяпер Сярэдзіч атрымаў плату той самай манэтай - адзін з паплечнікаў згадзіўся заняць ягоны кабінэт. А Вы кажаце страйк...