- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Суд выканаў волю прэзідэнта - СВАБОДУ забаранілі. Учора Вышэйшы гаспадарчы суд прыняў рашэнне спыніць дзейнасць газэты СВАБОДА. Прысуд быў абвешчаны ў 14:00 - ужо пасля падпісання нумару ў друк, таму мы не маем магчымасці падрабязна распавесці пра судовы працэс. Але, пасутнасці, судовага працэсу не было. Суддзі М. Клімянковай, якая разглядала справу, спатрэбілася ўсяго 15 хвілін, каб вынесці рашэнне аб закрыцці СВАБОДЫ.