- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Доказы злачынства хавае прэзыдэнт. 18 красавіка прадстаўнікі парламанцкай Апазыцыі накіравалі прэзыдэнту Лукашэнку пісмовы зварот з патрабаваньнем паказаць на нацыянальным тэлебачньні відэа-запіс гвалтоўнага нападу на дэпутатаў у зале Вярхоўнага Савету ў ноч з 11 на 12 красавіка. "Людзі павінны даведацца праўду пра гэтае дзяржаўнае злачынства" - заявілі парламантарыі на прэс-канфэрэнцыі 19 красавіка, у якой удзельнічалі дэпутаты Зянон Пазьняк, Валянцін Голубеў, Алег Трусаў, Сяргей Навумчык і Ігар Гермянчук.