- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарэшце, хоць адзін чалавек дасягнуў запаветнай мары. Прэзідэнт Лукашэнка нарэшце дасягнуў запаветнай мары: праз пару тыдняў ён будзе сядзець у кабінэце першага сакратара ЦК КПБ. 21 красавіка на сустрэчы з супрацоўнікамі апарату Вярхоўнага Савету, скліканай зь ініцыятывы прэзідэнта, Лукашэнка катэгарычна заявіў: "глава государства должен размещаться в здании ЦК партии". Вярхоўнаму Савету ён прапанаваў пераехаць у правае крыло Дома ўраду, дзе спэцыяльна вызваляецца частка кабінэтаў.