- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адміністрацыя ігнаруе пракуратуру. СЬледчая група Пракуратуры Рэспублікі на чале зь Я. Бролішсам працягвае расьсьледваць справу ад падзеях, якія адбыліся ў парламанцкай зале ў ноч на 12 красавіка, калі байцы спэцпадразьдзяленьняў зьбілі групу дэпутатаў Апазіцыі. Як паведаміў Я. Бролішс, сьледзтва правяло допыт міліцэйскіх тэлеапэратараў, якія пацьвердзілі, што ў тую ноч яны зрабілі падрабязны відэазапіс усіх падзеяў, якія адбыліся ў парламанцкай зале.