- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чорная прапаганда з прысмакам таннага масла. Як і трэба было чакаць, у апошнія дні перад выбарамі прапагандысцкая машына Лукашэнкі запрацавала на поўную магутнасьць. Мэта адзіная: усімі магчымымі сродкамі дыскрэдытаваць галоўную апазіцыйную сілу - Народны Фронт. У рэдакцыю СВАБОДЫ тэлефануюць многія людзі, абураныя прыёмамі чорнай гёбэльсаўскай прапаганды, якія прыпусьціла ў ход адміністрацыя. Паўтараецца тое самае, што рабіў пяць год таму аддзел прапаганды ЦК КПБ.