- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Клінтан хоча сустрэцца з Пазьняком двойчы. У суботу 15 студзеня а 10-й гадзіне раніцы ў аэрапорце "Менск-2" прызямліцца Boening амэрыканскага прэзыдэнта. Плянуецца, што Біл Клінтан прабудзе ў Менску шэсьць гадзінаў. Адразу з аэрапорта Хілары і Біл Клінтаны з дачкой у суправаджэньні Ірыны і Станіслава Шушкевічаў паедуць у Курапаты, дзе амэрыканскага прэзыдэнта будзе сустракаць Зянон Пазьняк. У свой час уся амэрыканская прэса напісала, пра курапацкую трагэдыю. Менавіта праз Курапаты Амэрыка пачала тады адкрываць для сябе Беларусь.