- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шушкевіч лічыць, што трэба клікаць лекара. Свае адносіны да магчымай дэнансацыі Белавежскіх пагадненняў беларускія камуністы выказалі яшчэ 14 сакавіка, за дзень да прыняцця скандальнага рашэння расійскай Думай. "У гонар" гадавіны саюзнага рэферэндуму (17 сакавіка 1991 года) ПКБ прыняла заяву, у якой выказвае намер "зрабіць усё ад яе залежнае дзеля аднаўлення на дабравольнай і ўзаемавыгаднай падставе абноўленай саюзнай дзяржавы".