- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Штурм Віскулёў адкладзены па просьбе прэзідэнта. "Трыўмфальнае шэсце" застаецца галоўнай прапагандысцкай зброяй камуністаў у дасягненні сваіх палітычных мэтаў. Дастаткова было камуністам у Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі ды некаторых іншых месцах Беларусі правесці 17 сакавіка невялікія мітынгі з нагоды гадавіны гарбачоўскага рэферэндуму, як чырвоныя парламентарыі ўсё паседжанне Вярхоўнага Савета нагадвалі пра "волю народов к сбльижэнию".