- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віншуем, палкоўнік! Для кандыдата ў дэпутаты Алякснадра Ўсольцава выбарчая кампанія скончылася няўдала. Нягледзячы на ўсе стараньні, яму не ўдалося нават выйсьці ў другі тур парламанцкіх выбараў. Але затое ён перамог у нашым конкурсе. Нагадаем, што рэдакцыя СВАБОДЫ напачатку выбарчай кампаніі абвесьціла конкурс найбольш арыгінальных "абайцанак-цацанак" кандыдатаў у дэпутаты. Прызавы фонд быў устаноўлены ў памеры 5 тысяч даляраў. 30% ад гэтай сумы прызначалася выбаршчыку, які паведаміць "аб’яцанку" рэдакцыі.