- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пераможца рэфэрэндуму ня справіўся зь дзьв’юма сотнямі "старых" дэпутатаў. "Новая" сотня дэпутатаў не сьпяшаецца стаць на бок прэзідэнта. Безвынікова скончылася спроба прэзідэнта А. Лукашэнкі прымусіць стары парламант перадаць свае паўнамоцтвы дэпутатам травенскага прызыву. Афіцыйны вынік вечаровай сэсіі для яго сумны - усяго толькі пастанова аб правядзеньні новых выбараў не пазьней за лістапад гэтага года. Пра неафіцыйныя вынікі паразважаем асобна.