- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Квасьнеўскі, Лукашэнка і "нормы польскай дэмакратыі". Польская грамадзкая думка ў значнай ступені адмоўна ўспрыняла сустрэчу Аляксандра Квасьнеўскага і Аляксандра Лукашэнкі, якая адбылася ў Віскулях 30 сакавіка. Прычына таму - палітычны фон, на якім адбыўся гэты візіт. Па-першае, польская прэса вельмі падрабязна напісала пра маніфестацыю і разгон дэманстрантаў у Мінску, а таксама паведаміла пра заклін беларускай апазіцыі да прэзідэнта Квасьнеўскага, каб ён не прыяжджаў у Віскулі.