- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Народ проста хоча есьці". Так пракамэнтаваў падзеі на Менскім заводзе аўтаматычных лініяў лідар Свабоднага прафсаюзу Генадзь Быкаў. "У панядзелак, калі нашыя патрабаваньні ня будуць задаволеныя, увесь завод пойдзе да прэзідэнта на прыём" - гэтае папярэджаньне рабочых МЗАЛ не здаецца кінутым на вецер. Прадпрыемства даўно вядомае як "страйканебясьпечнае". Апошнія моцныя "штуршкі" тут былі ў лютым, і вось ужо "затрэсла" больш сур’ёзна.