- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вось вам, вайскоўцы, і "Сашкаў дзень". Прэзідэнт падпісаў новы б’юджэт. Людзям у пагонах давядзецца плаціць падаходны падатак. Здаецца, мы працягваем жыць у краіне ўсеагульнай сакрэтнасьці, пры гэтым таямніцай у нас робяцца самыя важныя і лёсавызначальныя акты. Яшчэ 12 ліпеня прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ 267 "Аб удакладненьні б’юджэту Рэспублікі Беларусь на 1995 г. і часовых захадах па скарачэньні б’юджэтных расходаў", а пра гэты дакумэнт ніхто з простых грамадзянаў дагэтуль нічога ня ведае.