- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Урад аб’яцае ўсё скараціць. Разам з пэнсіянэрамі і льготнікамі ў "чорны сьпіс" трапілі таксама сьвяточныя дні. Прэм’ер-міністар Беларусі М. Чыгір, падпісаўшы пастанову з аптымістычнай, хаця і туманнай назвай "Аб некаторых мерах па фінансавым аздараўленьні суб’ектаў гаспадараньня", наладзіў прэс-канфэрэнцыю, на якой журналісты выцягнулі зь яго інфармацыю аб тым, што турбуе больш за ўсё: зарплата, пэнсіі, цэны на транспарт. А таксама: сьвяты, праца за мяжой, запазычанасьці прадпрыемстваў банкам.